ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мой горад
Life:) збліжае!

Вынікі Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL

Вынікі Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL
Іншыя Навіны

З 25 па 28 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL.


У рабоце ўзялі ўдзел дэлегаты з 50 краін свету – кіраўнікі і спецыялісты нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў з краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама прадстаўнікі буйнейшых сусветных фірм – стваральнікаў электронных інфармацыйных рэсурсаў.

На цырымоніі адкрыцця асамблеі з прывітальнай прамовай выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, які ўзначальвае Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Падчас пасяджэнняў асамблеі былі абмеркаваны пытанні пераадолення бар’ераў па выкарыстанні электронных рэсурсаў; рэалізацыі магчымасцей інтэграванага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама праблемы аўтарскага права ў кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк.

Удзельнікі асамблеі азнаёміліся з вынікамі дзейнасці EIFL за мінулы год і абмеркавалі планы работы на перспектыву.

У першы дзень пасяджэнняў (26 чэрвеня) Ausra Vaskeviciene, кіраўнік адміністрацыі і кіраўнік праекта баз даных Літоўскага даследчага бібліятэчнага кансорцыума (супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя Марцінаса Мажвідаса), выступіла з дакладам аб праблемах павышэння інфармацыйнага ўзроўню карыстальнікаў электронных рэсурсаў.

Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў асамблеі выклікаў даклад Liam Wyatt з фонду Wikimedia, прысвечаны пытанням развіцця Вікіпедыі, арганізацыі супрацоўніцтва EIFL з супольнасцю Вікіпедыі і магчымасцям удзелу бібліятэк у яе стварэнні.

Спецыяльная сесія пад старшынствам Simon Ball, кіраўніка праграмы EIFL-FOSS, была прысвечана выкарыстанню бясплатнага праграмнага забеспячэння і праграм з адкрытым кодам для пошуку і арганізацыі доступу да электронных рэсурсаў.

На асамблеі былі заслуханы і абмеркаваны таксама даклады, прысвечаныя супрацоўніцтву EIFL з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, неабходнасці падтрымкі ініцыятывы стварэння электронных рэсурсаў адкрытага доступу.

28 чэрвеня адбыліся таксама пасяджэнні круглых сталоў, прысвечаных пераадоленню бар’ераў пры выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў, праблемам аўтарскага права ў кантэксце дзейнасці бібліятэк і іншым пытанням, якія хвалююць бібліятэчнае супольніцтва.

Падчас пасяджэнняў асамблеі працавала выстаўка інфармацыйных прадуктаў і паслуг такіх вядучых выдавецтваў і агрэгатараў інфармацыйных рэсурсаў, як Burgundy Information Services Ltd; Cambridge University Press; EBRARY; Emerald Group Publishing Limited; GALE/Cengage; EBSCO; Institute of Physics Publishing; JSTOR; Nature Publishing Group; OECD; Oxford University Press; Royal Society Publishing; Sage Publications Ltd; Taylor & Francis; Wiley – Blackwell.

Прадстаўнікі нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў мелі магчымасць правесці перагаворы аб заключэнні дагавораў на пастаўку інфармацыйных рэсурсаў.

Усе ўдзельнікі асамблеі аднадушна адзначылі высокі прафесійны ўзровень мерапрыемства і выдатную арганізацыю работы.

Чытайце таксама:
Мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL
Генеральная асамблея кансорцыума EIFL

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам