30 чэрвеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Life:) збліжае!”.
Арганізатарамі праекта з’яўляюцца мабільны аператар Life:), Нацыянальная бібліятэка Беларусі і інтэрнэт-партал TUT.BY.
Мабільны аператар Life:) падарыў карыстальнікам партала TUT.BY ўнікальную магчымасць – распавесці навакольным пра тых, хто ім на самой справе дарагі! За два тыдні правядзення фотаконкурсу праз спецыяльную форму на партале былі размешчаны тысячы фатаграфій. Важнай умовай спаборніцтва з’яўлялася патрабаванне суправадзіць фатаграфіі кароткім каментарыем.
Кампетэнтнае журы – прафесійныя фатографы, прадстаўнікі арганізатараў конкурсу і іншыя спецыялісты – адабрала 40 лепшых работ, якія на працягу месяца будуць экспанавацца ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
На адкрыцці фотавыстаўкі ў прысутнасці членаў аргкамітэта, фіналістаў конкурсу і прадстаўнікоў СМІ траім з 40 фіналістаў будуць уручаны каштоўныя прызы ад Life:):
- аўтар работы, якая найбольш поўна раскрывае тэму конкурсу, атрымае смартфон Android;
- аўтар, чыя работа набрала найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў, стане ўладальнікам тачфона 3G;
- самыя нестандартныя фота і каментарыі будуць адзначаны спецпрызам арганізатараў – 3G мадэмам.
Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.
Е-mail: pr@nlb.by