ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Life:) збліжае!
Пасяджэнне круглага стала да юбілею І. Луцкевіча

Мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL

Мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL
Іншыя навіны

З 25 па 28 чэрвеня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзяць мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL.


26 чэрвеня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося афіцыйнае адкрыццё Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL, у рамках якога з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Навінамі EIFL з прысутнымі падзялілася дырэктар кансорцыума Рыма Купрытэ. У гэты ж дзень прайшлі пасяджэнні, удзел у якіх узялі 85 прадстаўнікоў кансорцыумаў – членаў EIFL і буйнейшыых фірм – агрэгатараў і пастаўшчыкоў электронных інфармацыйных рэсурсаў з 47 краін.

Кансорцыум EIFL (Electronic Information for Libraries: электронная інфармацыя для бібліятэк) – гэта міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае бібліятэчныя кансорцыумы з больш за 45 краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, былога Савецкага Саюза, Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі. Галоўнымі напрамкамі яе дзейнасці з’яўляюцца падтрымка абмену ведамі ў глабальным маштабе, пабудова сеткі бесперапыннага павышэння адукацыі, а таксама падтрымка нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам