ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго
Тры прычыны прачытаць "Суперкнігу пра Біла з Болаю"

Віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”

Віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”
Іншыя Навіны

У 2019 годзе Рэспублiка Беларусь адзначае 65-годдзе ўступлення ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА падрыхтавала віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”.

ЮНЕСКА – важны партнёр Беларусі ў рашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галіне культуры, навукі, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, папулярызацыі знешнепалітычных ініцыятыў дзяржавы і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў.

Новы віртуальны праект бібліятэкі раскрывае найважнейшыя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА.

Праект складаецца з 10 раздзелаў, у кожным з якіх прадстаўлена тэкставая і візуальная інфармацыя па тэме, а таксама спісы літаратуры, якія ўключаюць кнігі, дысертацыі, артыкулы з часопісаў і зборнікаў, перыядычныя выданні, электронныя рэсурсы, аўдыя- і відэадакументы з фондаў НББ з указаннем шыфраў захоўвання, а таксама гіперспасылкі на поўныя тэксты дакументаў.

Праект змяшчае больш за 850 дакументаў на рускай, беларускай, англійскай і французскай мовах.

Прыводзяцца звесткі аб мерапрыемствах (кангрэсах, канферэнцыях, семінарах, круглых сталах) у галіне адукацыі, навукі, культуры і інфармацыі, якія праводзяцца ў Беларусі пад эгідай ЮНЕСКА, а таксама прадстаўлена інфармацыя аб дакументах і матэрыялах, выдадзеных пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Праект будзе цікавы спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА і найважнейшымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам