ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”
Запрашаем на творчую сустрэчу з Людмілай Рублеўскай!

Тры прычыны прачытаць "Суперкнігу пра Біла з Болаю"

Тры прычыны прачытаць "Суперкнігу пра Біла з Болаю"
Іншыя навіны

18 мая ў Музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)”, якая ад нядаўняга часу даступная таксама ў аўдыяфармаце.

BiB_1.jpg

Прэзентацыя кнігі на Ночы музеяў – гэта пэўнае выпрабаванне: ніколі не ведаеш, хто будзе слухачом і як адрэагуе на кнігу. Вось і ў выпадку “Біла...” ў зале сабраліся зусім розныя людзі, бацькі з дзецьмі, наведнікі Ночы, якія імкнуцца паспець ва ўсе музеі горада, аматары айчыннай класічнай літаратуры, для якіх Музей гісторыі амаль як дом, а таксама проста мінчане.

Прэзентавалі кнігу стваральнікі Лямцавай батлейкі – інтэрактыўнае паўгадзіннае шоу змагло прыцягнуць да сябе ўвагу бадай усіх наведнікаў музея, бо і “Суперкніга...” не такая простая, як падаецца на першы погляд.

BiB_2.jpg

Першую кнігу пра Біла і Болу Гуніла Бэргстрэм напісала яшчэ ў канцы 70-х. Сюжэт наступны: у сямʼі нараджаецца дзяўчынка, што робіць абсалютна шчаслівымі ўсіх яе родзічаў. Але да пэўнага моманту. Тры гады дзіця не размаўляе, і бацькі, а таксама брат Біл не ведаюць, да каго звяртацца, хто б мог зразумець прычыну. І толькі пасля высвятляецца, што Бола – дзіця асаблівае.

Кніга была напісана пасля таго, як у сямʼі самой Бэргстрэм нарадзілася асаблівая дзяўчынка. Праз год пасля выхаду першай кнігі спадарыня Бэргстрэм напісала працяг, а праз дваццаць гадоў абедзве кнігі трапілі пад адну вокладку: менавіта гэтая версія (“Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая”)) і была перакладзена на беларускую мову Андрэем Хадановічам паводле падрадкоўніка Надзеі Кандрусевіч і Алесі Башарымавай.

BiB_3.jpg

Кампанія “Будзьма беларусамі!” сабрала тры прычыны таго, чаму варта прыдбаць “Суперкнігу...” для сваёй хатняй бібліятэкі:

1. Выдадзеная “Суперкніга...” шыкоўна і з вялікай любоўю аздоблена – усе ілюстрацыі Гунілы Бэргстрэм (а пісьменніца вядомая тым, што першай у Швецыі пачала выкарыстоўваць тэхніку калажу ў ілюстраванні дзіцячай літаратуры) спадабаюцца дарослым і, зразумела, дзецям.

2. “Суперкніга...” распавядае пра сур’ёзныя рэчы. У Беларусі тэма аўтызму, дзяцей з асаблівасцямі толькі цяпер пачынае зʼяўляцца ў СМІ. З дзецьмі ж пра “іншасць” размаўляць зусім не прынята. “Суперкніга...” – якраз-такі добрая нагода пачаць дыялог. Да таго ж і дарослыя ў Беларусі не заўжды ўсведамляюць, што асаблівыя дзеці – гэта не катастрофа і не прысуд, таму кніга пра прыгоды Біла з Болаю будзе карысная і бацькам.

3. Цяпер кніга пра Біла з Болаю даступная ў аўдыяфармаце, і якім! Саўндтрэкам займалася славутая музыка Ганна Хітрык, яна ж начытвае тэкст разам з Паўлам Харланчуком. Усім дарослым, хто памятае “казкі з кружэлак”, не трэба тлумачыць, чаму такі фармат надзвычай важны, асабліва для дзіцячай літаратуры.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам