25 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі ў тэхніцы накладной аплікацыі “Звярок у норцы”.
На ліст чорнага кардону дзеці наклеілі выразаныя з паперы элементы вырабу ў форме дрэў і норкі звярка. Белыя сняжынкі намалявалі гуашшу, сляды таямнічага насельніка норкі – фламастарамі.
Пасля чытання казкі Валерыя Кастручына “Кто где живёт?” дзеці распавялі, якія жывёлы жывуць у норках, і пагулялі ў гульню “Казачныя домікі”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.