ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Звярок у норцы”
“Помнім боль і страты твае, Беларусь…”: экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны

Лекцыя-канцэрт “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”

Лекцыя-канцэрт “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”
Іншыя навіны

23 лютага ў бібліятэцы адбылася інтэрактыўная лекцыя-канцэрт “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

У гэты вечар слухачам былі прадстаўлены як усім знаёмыя творы беларускіх кампазітараў на вершы нацыянальных паэтаў – “Люблю наш край...” (муз. М. Равенскага, сл. К. Буйло), “Спадчына” (муз. І. Лучанка, сл. Я. Купалы), “Явар і каліна” (муз. Ю. Семянякі, сл. Я. Купалы), – так і малавядомыя песні (канты) XVI–XVIII стст. у апрацоўцы кампазітара Алены Атрашкевіч.

Салісты харавой капэлы А. Апановіч, М. Кучук выканалі ўрыўкі з першай беларускай оперы “Сялянка” (муз. С. Манюшкі, сл. В. Дуніна-Марцінкевіча) і камічнай оперы “Калючая ружа” (муз. Ю. Семянякі, лібрэта А. Бачылы).

Напрыканцы вечара прагучала папуры з вядомых беларускіх песень.

Запрашаем усіх жадаючых на наступны канцэрт “Прынашэнне Маці Божай”: кананічныя тэксты праваслаўя ў музыцы беларускіх кампазітараў. Сустрэча адбудзецца 30.03.2023 у 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам