25 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Казачная паляна”, на якіх кожнае дзіцё стварыла непаўторную і вельмі прыгожую працу ў тэхніцы “гратаж”.
Дзеці змаглі адчуць сябе сапраўднымі чараўнікамі, калі ў працэсе прадрапвання па воску контуру малюнка, загадзя нанесенага на падрыхтаваны кардон, з’явіліся незвычайныя рознакаляровыя кветкі.
Дружна скончыўшы творчы працэс, юныя ўдзельнікі змаглі палюбавацца сваімі незвычайнымі карцінамі і пагуляць у гульню “Спрытныя ручкі”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.