25 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ірыны Бароўскай “Приключения Карчика и его друзей”.
Пасля чытання гісторыі пра гарэзлівае вараняня Карчыка дзеці актыўна адказвалі на пытанні і дзяліліся ўражаннямі аб прачытаным.
З апавяданняў яны даведаліся, як Карчык выратаваў кацяня, як навучыўся лавіць рыбу і якая радасць яго чакала. Разам з галоўным героем кнігі юныя чытачы вучыліся быць добрымі, адважнымі і смелымі.
Маляўнічыя ілюстрацыі да апавяданняў дапамаглі зрабіць чытанне цікавым і займальным.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.