21 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Бахновай “Зайкины зимние сказки”.
На мерапрыемстве дзеці з захапленнем прачыталі зімовыя гісторыі пра Зайку і Медзведзяня, паразважалі на тэму дружбы і дабрыні.
Яны пазнаёміліся з іншымі кнігамі аўтара, узялі актыўны ўдзел у рухавай гульні “Выдумшчыкі” і зрабілі для Зайкі-ласуна “чароўныя” цукеркі з паперы ў тэхніцы мадэлявання.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.