1 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Ірыны Токаравай “Энциклопедия юного учёного”.
Прачытаўшы главы пазнавальнай маляўніча ілюстраванай кнігі, дзеці даведаліся шмат цікавага пра вялікія зоркі і драбнюткія атамы, навучыліся адрозніваць фізічныя з’явы ў прыродзе.
Яны актыўна адказвалі на пытанні і ўзялі ўдзел у правядзенні вопытаў “Тарнада ў бутэльцы” і “Ажыўшыя паперкі”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.