ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Цікава пачытаць”: кніга “Энциклопедия юного учёного”
Лекцыя-канцэрт “Прынашэнне Маці Божай”

Падарожжа скрозь стагоддзі. Замкі Беларусі

Падарожжа скрозь стагоддзі. Замкі Беларусі
Іншыя навіны

Выстаўка “Падарожжа скрозь стагоддзі. Замкі Беларусі”, прысвечаная нашым архітэктурным каштоўнасцям, праходзіць з 1 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Лепшы спосаб пачаць знаёмства з любой краінай – акунуцца ў яе гісторыю і прайсціся па ключавых месцах старажытнасці, пачуць яе легенды і паданні. А хто ж лепш распавядзе пра падзеі мінулага, як ні замкі Беларусі? Бо яны стагоддзямі назіралі росквіт княжацкіх дынастый і падзенне цэлых дзяржаў, расхіналі свае вароты новым каралям і супрацьстаялі націску бязлітасных заваёўнікаў.

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, якія распавядаюць пра самыя вядомыя замкі нашай Радзімы. Сярод іх жамчужыны беларускага краю – Нясвіжскі і Мірскі, палац Пуслоўскіх у Косава, шэдэўр архітэктурнага барока і класіцызму Ружанскі замак, адзін з самых вялікіх на беларускіх землях – Лідскі, таксама Любчанскі – апошні з замкавых комплексаў Вялікага Княства Літоўскага.

Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі выданнямі, сярод якіх часопісныя артыкулы, матэрыялы даследаванняў, асобныя кнігі, якія раскрываюць развіццё беларускай архітэктуры, уздымаюць пытанні рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурных помнікаў, распавядаюць пра гісторыю ўзнікнення замкаў на тэрыторыі Беларусі і гістарычныя падзеі, звязаныя з імі. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі знакамітых архітэктараў, краязнаўцаў, пісьменнікаў – А. Федарука, У. Чантурыі, А. Бутэвіча, М. Ткачова і інш. Асобна можна выдзеліць фотаальбом “Беларусь замкавая” – маштабны праект беларускага кнігавыдання ХХI стагоддзя, які прысвечаны помнікам манументальнага дойлідства.

Усяго на выстаўцы налічваецца больш за 130 крыніц.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам