23 сакавіка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Усё аб садаводчых таварыствах”.
З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія тычацца права землекарыстання, устанаўлення межаў участка, правіл размяшчэння будынкаў і расліннасці на дачным участку, а таксама асаблівасцей прававых адносін у садаводчых таварыствах.
Карыстальнікі Нацыянальнай бібліятэкі змаглі атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на актуальныя пытанні па тэме.
У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў бібліятэкі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама пра тое, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.