ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Завяршаючы Год навукі: падведзены вынікі, вызначаны перспектывы
Казкі ці рэальнасць

Семінар ў Ашмянах да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Іншыя навіны

11 снежня Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымала ініцыятыву ашмянскай сярэдняй школы № 3 і прыняла ўдзел у навучальна-асветніцкім семінары, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Дырэктар школы Уладзімір Віктаравіч Войнюш і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Данута Францаўна Янцэвіч падкрэслілі ў сваіх выступленнях, што мэта семінара – пашырэнне ведаў вучняў і настаўнікаў пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, папулярызацыя беларускай кніжнай спадчыны, стымуляванне навучальнай актыўнасці і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў.

Вучні прадставілі творчыя праекты, прысвечаныя 500-гадоваму юбілею беларускага кнігадрукавання. Адзін з іх – “Мінулае памятаем, будучае ствараем” – пераможца рэспубліканскага конкурсу “Ты ў эфіры”. Аўтар праекта – Юлія Буйвід, кіраўнік – Юлія Анатольеўна Вайда.

Таццяна Андрэеўна Сапега, загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі, правяла культурна-асветніцкія заняткі, прысвечаныя беларускаму першадрукару.

Падчас семінара ў школе была арганізавана кніжная выстаўка, сярод экспанатаў якой часова былі прадстаўлены дакументы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам