ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзетак будуць частаваць сапраўднай шведскай каляднай кашай
Семінар ў Ашмянах да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Завяршаючы Год навукі: падведзены вынікі, вызначаны перспектывы

Завяршаючы Год навукі: падведзены вынікі, вызначаны перспектывы
Іншыя навіны

12–13 снежня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прынялі ўдзел у II З’ездзе вучоных Беларусі.


У першы дзень работы з’езда на базе навуковых арганізацый і ўніверсітэтаў адбылося дзевяць тэматычных секцыйных пасяджэнняў, прысвечаных асноўным кірункам развіцця айчыннай навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Форум сабраў дэлегатаў з усіх абласцей краіны, вядомых вучоных СНД і сусветных навукова-даследчых цэнтраў.

Сёння, 13 снежня, у Палацы Рэспублікі адбылося пленарнае пасяджэнне з’езда з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі Года навукі ў Беларусі, а таксама вызначаны задачы і прыярытэтныя напрамкі развіцця навукі на бліжэйшыя 20 гадоў.

У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша і намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

У холе Палаца Рэспублікі была арганізавана рэспубліканская выстаўка “Навука і інавацыі Рэспублікі Беларусь”, якая складаецца з дзвюх тэматычных выставак. У экспазіцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла ўвазе ўдзельнікаў форуму шматтомнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Міжнародны навуковы выдавецкі праект па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны рэалізоўваўся сумесна з Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў (2013–2017 гг.). Унікальнае выданне – вынік сур’ёзнай навуковай працы – стала прыкладам паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва ў пытаннях захаванасці нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам