ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Пажылыя людзі ў сям’і і грамадстве

Прысвячэнне ў першакласнікі

Прысвячэнне ў першакласнікі
Іншыя Навіны

28 верасня ў бібліятэцы ў межах святкавання 400-годдзя “Буквара” адбылося прысвячэння ў першакласнікі вучняў 1 “З” класа мінскай гімназіі № 43.

Ініцыятыву менавіта так арганізаваць важны для дзяцей дзень праявіла іх настаўніца Яўгенія Ігараўна Сырыца.

У сценах галоўнай бібліятэкі краіны дзеткі атрымалі сваю першую кнігу для навучання. Першакласнікі даведаліся, што першай у свеце кнізе пад назвай "Буквар" сёлета спаўняецца 400 гадоў і што да яе мелі адносіны нашы продкі. Сёння з такой кнігі пачынаецца дарога ў свет ведаў дзетак не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету, а слова "буквар" увайшло ў сучасныя беларускую, рускую, украінскую і іншыя мовы.

Першакласнікі наведалі выстаўку “Беларусь і Біблія”, дзе ўбачылі старажытныя помнікі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры. Амерыканская даследчыца Дэніс Элен Кэрал расказала пра школьнае жыццё ў старажытнасці і падарыла кожнаму вучню гусінае пяро.

На экспазіцыі дзеткі пазнаёміліся з кнігамі беларускага першадрукара і былі ўражаны факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Школьнікі даведаліся, што ў старажытныя часы Біблія была адначасова навучальнай кнігай для авалодання ведамі па граматыцы, гісторыі, філасофіі, логіцы, рыторыцы, музыцы, арыфметыцы, астраноміі.

Напрыканцы маленькія госці падарылі арганізатарам мерапрыемства аплікацыю, прысвечаную любімай Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам