ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі
Трэцяя выстаўка цыкла "Зара вызвалення займаецца над Беларуссю"

Прэзентацыя рэсурсаў па патрыятычным выхаванні для навучэнцаў сталічнай гімназіі № 61

Прэзентацыя рэсурсаў па патрыятычным выхаванні для навучэнцаў сталічнай гімназіі № 61
Іншыя навіны

4 красавіка на базе ДУА “Гімназія № 61 г. Мінска” адбылася прэзентацыя рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па патрыятычным выхаванні.

Мерапрыемства адкрыла цыкл бібліяграфічных урокаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі горада Мінска.

Увазе настаўнікаў і навучэнцаў быў прадстаўлены інфармацыйны патэнцыял галоўнай бібліятэкі краіны, які спрыяе фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. Настаўнікі азнаёміліся з магчымасцямі выкарыстання нашых сэрвісаў у распрацоўцы заняткаў і анлайн-рэсурсаў пры правядзенні ўрокаў. Гімназісты атрымалі інфармацыю аб змесце кніжнага фонду, варыянтах яго выкарыстання ў адукацыйным працэсе, правілах запісу ў бібліятэку і наведвання сацыякультурных мерапрыемстваў.

Дзецям сярэдняга і старшага школьнага ўзросту былі прадстаўлены крыніцы інфармацыі пра герояў вайны, акупацыйны рэжым на тэрыторыі нашай краіны і генацыд беларускага народа, партызанскі рух, подзвігі піянераў-герояў, выданні пра дзяцей вайны 2024 года: “Украденное детство: Великая Отечественная глазами детей” (Н.П. Пісарэнка), “Дети войны: их детство закончилось летом 1941 года” (скл. І.М. Караблікаў, прадм. І.Б. Акуловіч), “Ніколі не забудзем: аповеды беларускіх дзяцей і дарослых аб сваім дзяцінстве ў дні Вялікай Айчыннай вайны” (з 1948 г. была перавыдадзена больш за 8 разоў).

Будучыя абаронцы Радзімы азнаёміліся з наяўнасцю ў фондзе бібліятэкі літаратуры аб легендарных танках Вялікай Айчыннай вайны, самалётах і гісторыі развіцця авіяцыйнай прамысловасці, савецкай і нямецкай бронетэхніцы, артылерыйскіх сістэмах і гісторыі зброі, найвялікшых бітвах і самых вядомых камандзірах. Гімназісткам сярэдняга і старшага школьнага ўзросту быў прадстаўлены інфармацыйны патэнцыял аб лёсах жанчын Герояў Савецкага Саюза, ролі жанчын у вызваленні Беларусі, працы палявых шпіталяў, разведвальнай і дыверсійнай дзейнасці.

Увага слухачоў была акцэнтавана на віртуальнай калекцыі плакатаў і раздзелах анлайн-рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”: “Імёны Герояў бессмяротныя”, “Беларусь памятае і ганарыцца”, праектах “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” (да 75-годдзя вызвалення Беларусі) і “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Дадзеныя раздзелы змяшчаюць інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза (беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, прадстаўнікоў іншых народаў, юных герояў, партызанаў і падпольшчыкаў), асвятляюць перыяд напярэдадні вайны на падставе матэрыялаў беларускіх перыядычных выданняў чэрвеня 1941 г., уключаюць пералік анлайн-рэсурсаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

На прыкладзе біяграфіі Героя Савецкага Саюза Марата Казея (1929–1944) увага дзяцей была акцэнтавана на магчымасцях пераходу з дапамогай гіперспасылак з раздзела “Юныя героі” (“Беларусь у інфармацыйнай прасторы”) у анлайн-энцыклапедыю “Беларусь у асобах і падзеях” і пошуку бібліяграфіі аб персаналіі ў web-версіі электроннага каталога. Анлайн-энцыклапедыя прадастаўляе кароткую біяграфічную даведку і пералік друкаваных энцыклапедый з указаннем старонак аб піянеры-партызане. Электронны каталог візуалізуе бібліяграфію з магчымасцямі сартавання (рэлевантнасць, дата выдання, выгляд, жанр, мова) і заказу пры наяўнасці чытацкага білета.

Прэзентацыя рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіла па кніжных станцыях: “Кнігі пра дзяцей вайны 2024 г.”, “Будучым абаронцам Радзімы”, “Ніколі не забудзем”, “Брэсцкая крэпасць”, “Хатынь”, “Чырвоны Бераг”, “Незабытая песня”, “Мова ваеннай ілюстрацыі”.

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40, (8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам