ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цырымонія перадачы ў дар бібліятэцы зборніка эсэ “Живая память благодарных поколений”
Святкуем дзень нараджэння Максіма Багдановіча сумесна з бібліятэкай

Прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу, прысвечанага Ніне Варфаламееўне Калядзе

Прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу, прысвечанага Ніне Варфаламееўне Калядзе
Іншыя навіны

12 снежня адбылася прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “Ніна Варфаламееўна Каляда (1903-1983): «Я ніколі не забывала бібліятэку...»”.

Ніна Варфаламееўна Каляда – вядомы бібліёграф і бібліятэказнаўца, якая 20 гадоў жыцця прысвяціла працы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Яна ўвайшла ў шэраг бібліёграфаў-прафесіяналаў, якія закладвалі асновы і традыцыі бібліяграфічнай дзейнасці.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Віктар Пшыбытка, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў. Ён адзначыў важнасць стварэння рэсурсаў, якія раскрываюць інтэлектуальны патэнцыял супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у яе станаўленне і развіццё.

kaliada1.jpg

Прэзентацыю электроннага рэсурсу, які стаў часткай віртуальнага праекта “Вядомыя імёны”, правёў Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі. У сваім выступленні ён падзяліўся тым, як праводзілася пошукавая работа па ўстанаўленні невядомых фактаў біяграфіі Ніны Варфаламееўны і перадаў у музей кнігі копіі дакументаў, выяўленых у архівах.

На мерапрыемстве прысутнічала Таццяна Балейшыс, сваячка Н.В. Каляды.

kaliada5.jpg

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам