Вядомыя імёны:

да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны праект “Вядомыя імёны” прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнай кніжнай скарбніцы краіны. Ён закліканы адлюстраваць высокі інтэлектуальны патэнцыял лепшых прадстаўнікоў установы, якімі арганізацыя па праве ганарыцца і чый жыццёвы шлях – неад'емная частка гісторыі бібліятэкі. Часам навуковы лёс яркіх, выбітных асоб, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, – цэлая эпоха. Імёны многіх супрацоўнікаў бібліятэкі, сапраўдных прафесіяналаў, адданых сваёй справе, добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Аддаць даніну памяці, паказаць жыццёвы і творчы шлях знакамітых прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры – асноўная мэта створанага рэсурсу.

Пры падрыхтоўцы матэрыялаў выкарыстоўваліся шматлікія крыніцы: апублікаваныя матэрыялы, архіўныя дакументы, фотаздымкі і інш. Асаблівая ўвага нададзеная бібліяграфіі. Віртуальны рэсурс змяшчае паўнатэкставыя матэрыялы са спасылкамі на друкаваныя крыніцы, знешнія і лакальныя электронныя рэсурсы, а таксама фотаматэрыялы.

Праект будзе карысны не толькі спецыялістам бібліятэк, але і выкладчыкам, студэнтам, музейным і архіўным работнікам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй бібліятэчнай справы і бібліяграфіі Беларусі.


Бібліятэкарам