ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вольга Скалабан: Нацыянальная бібліятэка выступае гарантам якасці і надзейнасці інфармацыі
14 цікавых фактаў пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

Прадстаўляем новую экскурсію па творчасці Васіля Быкава

Прадстаўляем новую экскурсію па творчасці Васіля Быкава
Іншыя навіны

У рамках святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі аддзел экскурсійна-метадычнай работы бібліятэкі прадстаўляе новую экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава.

Захапляльная экскурсія знаёміць з найцікавымі падрабязнасцямі жыцця і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка. Пра сям’ю, вучобу, станаўленне таленту і светаўспрымання, ваенныя гады, пачатак творчага шляху, літаратурных творах, знятых паводле іх фільмах і іншых фактах біяграфіі Васіля Быкава можна даведацца з прэзентацыі, якая даступна для скачвання. А відэаролік пра экскурсію дае магчымасць пазнаёміцца з яе фрагментамі.

Цыкл інтэрактыўных вучэбна-пазнавальных экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” прысвечаны дзеячам айчыннай культуры і падрыхтаваны з улікам школьнай праграмы і юбілейных дат. Кожная экскурсія рыхтуецца на аснове інфармацыйных рэсурсаў і фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Праводзяцца экскурсіі ў форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацый, творчых заданняў, віктарын і інш.

Даступны для скачвання і прэзентацыі пра іншых дарагіх для кожнага беларуса дзеячаў культуры: Ф. Скарыну, Я. Коласа, Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Маўра, К. Крапіву, М. Зарэцкага, М. Шагала, Ул. Караткевіча.

Экскурсіі адрасаваны школьнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчынай культурай. Жывыя і інтэрактыўныя, экскурсіі абуджаюць цікаўнасць да жыцця знакамітых беларусаў, чытання іх літаратурных твораў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 30, 293 28 53.
E-mail: ekskursii@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам