ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святочнае мерапрыемства "Добры дзень, кніга!"
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Перадача кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Перадача кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

17 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася перадача кніг Бібліятэкай Кангрэса ЗША Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Бібліятэка Кангрэса ЗША перадала Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі каля 1 000 амерыканскіх выданняў на англійскай, іспанскай і нямецкай мовах. Бібліятэчныя фонды папоўнілі навуковыя манаграфіі і папулярныя выданні па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры ЗША.

У мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, Часовы Павераны ЗША у Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Навіны

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам