17 верасня ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь заслужаным людзям краіны.
Узнагароды ўручыў па даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.
Сярод узнагароджаных – работнікі мытнай службы, прадстаўнікі транспартнай і нафтавай галін, урачы, спартсмены, журналісты, вучоныя, выкладчыкі, работнікі Белстата, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншых прафесій.
Удзельнікам урачыстага мерапрыемства былі ўручаныя медалі "За працоўныя заслугі", медаль Францыска Скарыны; прысвоены ганаровыя званні заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь; выражана падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.