19 верасня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася святочнае мерапрыемства "Добры дзень, кніга!", прысвечанае Дню бібліятэк.
Для дзяцей было арганізавана займальнае падарожжа па чарадзейнай краіне пад назвай "Нацыянальная бібліятэка Беларусі". Падчас вандравання яны ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, цікавых віктарынах, вясёлых гульнях, у якіх паказалі бліскучую кемлівасць, спрыт і веданне любімых казак.
Напрыканцы свята маленькія майстры выканалі сумесную творчую работу на тэму "Мае любімыя літаратурныя героі". На памяць пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі тэматычныя сувеніры.