ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усмешка кожнаму да твару!
Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная еднасць

Пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва

Пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва
Іншыя Навіны

31 сакавіка 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося шостае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.


На пасяджэнні былі разгледжаны наступныя пытанні: стан і перспектывы гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з Ніжагародскай вобласцю Расійскай Федэрацыі; супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі машынабудаўнічых комплексаў; супрацоўніцтва ў сферы паставак аўтамабільнай, пасажырскай, сельскагаспадарчай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, стварэння дылерскіх і сэрвісных цэнтраў; супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прымянення найноўшых тэхналогій у раслінаводстве, жывёлагадоўлі, паставак прадукцыі сельгасперапрацоўкі і харчовых тавараў; ход рэалізацыі праектаў па стварэнні гандлёва-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі Ніжагародскай вобласці, развіцці выставачна-кірмашовай дзейнасці. Таксама быў разгледжаны план мерапрыемстваў на 2009 год па выкананні Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Ніжагародскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь на 2006–2010 гады.

У ходзе пасяджэння паміж першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.І. Сямашкам і губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі В.П. Шанцавым быў падпісаны пратакол шостага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У рамках мерапрыемства для гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, па заканчэнні якой у музеі кнігі губернатар зрабіў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам