ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва
Міжнародны семінар па тэхналагічным прадбачанні

Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная еднасць

Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная еднасць
Іншыя навіны

З 30 сакавіка па 15 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць кніжная выстаўка “Беларусь і Расія: гістарычная і духоўная еднасць”, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.


2 красавіка бягучага года споўніцца 13 гадоў з дня падпісання Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Дагавора аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Рашэннем Вышэйшага Савета Супольнасці Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 г. № 2, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэты дзень быў абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. У далейшым умацаванні беларуска-расійскага супрацоўніцтва вялікую ролю адыграла падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі (2 красавіка 1997 г.) і Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы (8 снежня 1999 г.).

Штогод святкаванне Дня яднання спрыяе ўмацаванню ўзаемаразумення і пашырэнню сяброўскіх сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі, далейшаму фарміраванню агульнай сацыяльна-эканамічнай прасторы, шырокаму і аб’ектыўнаму інфармацыйнаму асвятленню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала да гэтага дзяржаўнага свята тэматычную кніжную выстаўку, якая змяшчае інфармацыю пра гісторыю ўзнікнення і структуру Саюзнай дзяржавы, пра асаблівасці яе эканамічнага і сацыяльнага развіцця. У экспазіцыі прадстаўлены навуковыя працы, аналітычныя артыкулы, матэрыялы навуковых канферэнцый і семінараў. На аснове аналізу эканамічных, палітычных і культурных сувязяў двух народаў раскрываецца стан і развіццё Саюзнай дзяржавы, разглядаецца палітыка-фінансавая інтэграцыя краін. На аснове навуковага даследавання нарматыўных і прававых актаў Саюзнай дзяржавы каменціруюцца прававыя аспекты развіцця інтэграцыйных працэсаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны культурнаму ўзаемадзеянню дзвюх краін. Выданні знаёмяць з асаблівасцямі менталітэту і нацыянальнымі традыцыямі двух славянскіх народаў, апавядаюць пра шматпланавае і творчае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, расказваюць пра лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, пра лёсы многіх славутых людзей Беларусі і Расіі, якія сталі нацыянальным здабыткам.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам