ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Паўднёва-Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы
Пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва

Усмешка кожнаму да твару!

Усмешка кожнаму да твару!
Іншыя навіны

4 красавіка 2009 года дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей разам з бацькамі на бясплатнае святочнае мерапрыемства “Усмешка кожнаму да твару!”, прысвечанае Дню смеху.


Запрашаем дзяцей і іх бацькоў прыняць удзел у цікавых конкурсах, патаньчыць пад гарэзлівую музыку і зрабіць падарункі сваімі рукамі. Дзеці ад душы павесяляцца і з дапамогай “чароўнай мятлы” прагоняць дрэнны настрой.

Свята дапаможа дзецям праявіць сябе знаўцамі казак, а ў конкурсах “І я таксама” і “Вусаты кот” ім спатрэбяцца ўвага і кемлівасць.

На працягу ўсяго свята будзе гучаць любімая музыка: песні “Усмешка”, “Чунга-чанга” У. Шаінскага, “Калі добры ты…” М. Пляцкоўскага і інш.

Супрацоўнікі дзяіцячага пакоя падрыхтавалі для дзяцей сюрпрыз: ім будзе прапанавана намаляваць вясёлую “смяшынку” на паветраным шарыку, які будзе суправаджаць іх на вуліцы і дома.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–8 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 12.00–13.00.

Кантактны тэлефон: 293-25-34.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам