21 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
Сустрэча членаў савета прайшла пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага. У пасяджэнні ўзялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх навуковых, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк вядучых устаноў вышэйшай адукацыі.
Кіраўнікі бібліятэк абмеркавалі шэраг пытанняў па рэалізацыі карпаратыўных праектаў: падпіска на ліцэнзійныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, развіццё рэгіянальных зводных электронных каталогаў, стварэнне базы даных “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах”, фарміраванне Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, мадэрнізацыя выдання бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі Беларусі”.
Рашэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.