4 красавіка ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася чарговая сустрэча, прысвечаная музыцы.
Пра гісторыю ўзнікнення фартэпіяна, яго папярэднікаў (клавікорд і клавесін), пра канструкцыю, механізмы, новыя прыёмы гуказдабыцця і выканальніцкія магчымасці гэтага інструмента расказала кандыдат мастацтвазнаўства Ірына Леанідаўна Гарбушына.
Фатаграфіі кампазітараў, інструментаў, партытур з нетрадыцыйным афармленнем нотнага тэксту (у форме спіралі і ў форме вока), а таксама аўдыя- і відэафрагменты і музычныя прыклады ў жывым выкананні дапоўнілі і ўпрыгожылі лекцыю.
Дзякуючы эмацыянальнаму маўленню, цікавым фактам і яркім прыкладам матэрыял лёгка ўспрымаўся аўдыторыяй, знайшоў водгук і выклікаў вялікую зацікаўленасць у слухачоў.
Запрашаем на наступныя мерапрыемствы.
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуска сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.