ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экалагічныя проблемы: позірк у будучыню
Экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды

Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе новую унікальную паслугу – наведванне адкрытай агляднай пляцоўкі з выкарыстаннем бінокля панарамнага віду.


Бінокль панарамнага віду DigiFox DFC 30х80 з набліжэннем у 30 разоў мае вялікую распазнавальную здольнасць і шырокі вугал агляду, што дазваляе атрымаць якасную выяву аддаленых аб’ектаў з вялікай вышыні. Працуе бінокль пры дапамозе жэтона.

Паслуга па сваёй спецыфіцы не мае аналагаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У паслугу ўваходзіць пад’ём на панарамным ліфце, знаходжанне на адкрытай і закрытай пляцоўках (1 гадзіна), выкарыстанне бінокля панарамнага віду (3 хвіліны). Дазваляецца фотаздымка і відэазапіс. Кошт паслугі – 5 000 рублёў. Наведванне агляднай пляцоўкі ажыццяўляецца незалежна ад экскурсій па будынку бібліятэкі.

Выгаднае ландшафтнае размяшчэнне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая стала візітнай карткай сталіцы, робіць аглядную пляцоўку прывабным турыстычным аб’ектам. Цудоўныя віды сталіцы і яе наваколля, што адкрываюцца з вышыні больш за 70 метраў, уражваюць у любы час года. Прадугледжаны наведванні ў святочныя дні для прагляду салютаў і феерверкаў.

Пад’ём на аглядную пляцоўку ажыццяўляецца на ўмяшчальным панарамным ліфце фінскай фірмы “KONE”, які мае празрыстую шкляную прызматычную сценку, што дазваляе перажыць адчуванне палёту.

Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць пабываць як на адкрытай частцы агляднай пляцоўкі на 23-м паверсе, так і на закрытай яе частцы на 22-м паверсе, дзе знаходзіцца мастацкая галерэя і ўтульнае кафэ.

Усё гэта разам з хуткім і прыемным абслугоўваннем робіць аглядную пляцоўку Нацыянальную бібліятэку Беларусі прывабным месцам для правядзення вольнага часу, неад’емным пунктам экскурсіі па Мінску, крыніцай незабыўных уражанняў.

Кантактны тэлефон: 293-29-52.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам