ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Выйшаў першы нумар “Весніка бібліятэк”

Экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды

Экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды
Іншыя навіны

9 ліпеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскай краязнаўчай алімпіяды, якая праводзілася ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцкай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.


Удзельнікі алімпіяды традыцыйна наведваюць бібліятэку з 2006 года. У гэтым годзе экскурсіі былі праведзены для 100 чалавек.

Наведвальнікаў пазнаёмілі з асобнымі старонкамі гісторыі галоўнай кніжнай скарбніцы краіны, з асаблівасцямі арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў, прадэманстравалі інфармацыйна-пошукавыя сістэмы бібліятэкі: картачныя каталогі і картатэкі, электронны каталог і праблемна-арыентаваныя базы даных.

Завяршылася экскурсія наведваннем музея кнігі, а таксама знаёмствам з сучаснай графікай, прадстаўленай у мастацкай галерэі “Атрыум”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам