ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяці закатаваных у “Ноч расстраляных паэтаў”
Скарыназнаўства ў Францыі

“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”

“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”
Іншыя навіны

24 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” па казцы Дж. Радары “Прыгоды Чыпаліны”.

Разам з героем казкі – смелым, безжурботным і гарэзлівым Чыпалінам, дзеці адправіліся ў падарожжа па дзіўнай фруктова-агародніннай краіне.

Пасля прачытання ўрыўкаў з кнігі і прагляду аднайменнага мультфільма, хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі анаграмы з імёнамі персанажаў казкі.

Дзецям асабліва спадабалася гульня “Пазнай героя”, дзе яны апісалі самыя яркія рысы характару Чыпаліны і яго сяброў Радыскі, Вішанькі і Гарбуза.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак маляўнічую налепку з выявай Чыпаліны.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам