ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
13 кастрычніка – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Пяшчотная, мілая, добрая

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”

Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

12 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”.

Мерапрыемства арганізавана ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Групай даследавання рукапісаў (ЗША) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Праблемнае поле круглага стала:

  • Гісторыя перакладаў Бібліі на беларускую мову.
  • Хрысціянскія канфесіі Беларусі і беларускія пераклады Бібліі.
  • Пераклады і перакладчыкі.
  • Сучасны стан і перспектывы беларускіх біблійных перакладаў.

Круглы стол быў праведзены ў фармаце дыскусіі экспертаў, якія не толькі абмяняліся думкамі, абмеркавалі праблемы і горача спрачаліся, але таксама паспрабавалі супольна шукаць адказы на агучаныя пытанні і рашэнні абазначаным праблемам.

З паведамленнямі выступілі:

Скот Кэрал – доктар (PhD), кіраўнік Групы даследавання рукапісаў, даследчык старажытных манускрыптаў.

Аляксандр Суша – кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Анатоль Сцебурака – кандыдат гістарычных навук, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Іван Чарота – доктар філалагічных навук, прафесар, член аўтарскага калектыву па перакладзе кніг Бібліі на беларускую мову, перакладчык шматлікіх рэлігійных тэкстаў з сербскай мовы на беларускую.

Мікалай Прыгодзіч – доктар філалагічных навук, прафесар, член аўтарскага калектыву па перакладзе Псалтыра на беларускую мову.

Галіна Сініла – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый, дацэнт кафедры замежнай літаратуры. Германіст, гебраіст, біблеіст.

Алена Барысевіч – старшы выкладчык кафедры культуралогіі Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, перакладчык з іўрыту і на іўрыт з правам натарыяльнага подпісу.

Ірына Будзько – кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ірына Дубянецкая – доктар сакральнай тэалогіі, біблеіст.

Марына Пашук – доктар біблейскай тэалогіі, супрацоўнік секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Ксёндз Ян Крэміс – доктар тэалогіі, старшыня секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Сяргей Паднюк – доктар філасофіі, рэктар Тэалагічнага інстытута Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай, намеснік епіскапа Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Беларусі.

Антоній Бокун – пастар царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік”, перакладчык Бібліі на беларускую мову.
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам