ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сцежкамі яе жыцця
Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”

13 кастрычніка – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча

13 кастрычніка – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Іншыя навіны

У гісторыі беларускай культуры першай паловы XX ст. дастойнае месца займае імя мастака, аднаго з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, скульптара Язэпа Нарцызавіча Драздовіча (1888–1954).

Яго творчасць мае адметны характар: яна ўнікальная і традыцыйная, наіўная і мудрая, рэалістычная і сімвалічная. Я. Драздовіч быў не толькі непаўторным мастаком-графікам, скульптарам і жывапісцам, але і пісьменнікам, разьбяром па дрэве, збіральнікам фальклору, археолагам, настаўнікам.

Нарадзіўся Язэп Драздовіч у засценку Пунькі (былая Віленская губерня, цяпер – Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) у збяднелай шляхецкай сям’і. З 1906 па 1910 год вучыўся ў Віленскай мастацкай школе прафесара жывапісу І. Трутнева. Потым працаваў мастаком-дэкаратарам у “Беларускай хатцы”, Беларускім дзяржаўным тэатры. Выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар – аформіў вокладкі кніг “Беларускі каляндар на 1910 год”, “Курганная кветка” К. Буйло (1914), “Школьны спеўнік” А. Грыневіча (1920). Я. Драздовіч быў заснавальнікам мастацкай студыі пры Віленскай беларускай гімназіі (1927), у Вільні зрабіўшы першыя самастойныя крокі ў мастацтве – графічныя работы з краявідамі родных мясцін (“Трызна мінуўшчыны”, “Дух зямлі”, “Брама будучыні” і інш.).

Drasdovich-Yazep-1.jpg

Я. Драздовіч быў адным з першых мастакоў, які ўвасобіў у выяўленчым мастацтве Беларусь, яе культуру і гісторыю. Ён стварыў графічную серыю “Старажытная будоўля на Беларусі”, цыклы, прысвечаныя замкаваму дойлідству Беларусі і Літвы (“Мір”, “Крэва”, “Ліда”, “Гальшаны”, “Навагрудак і навагрудцы”, “Меднікі”, “Трокі”); партрэты полацкіх і смаленскіх князёў (“Князь Рагвалод – дзед князёў полацкіх”, “Князь Усяслаў Чарадзей”, “Князь Брачыслаў”, “Князь Барыс-каменякоў”); партрэты славутых гістарычных асоб: магната К. Сапегі, вялікага гетмана К. Астрожскага, пісьменнікаў А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы. Шэраг работ Я. Драздовіч прысвяціў знакамітаму беларускаму першадрукару Ф. Скарыне (“Францыск Скарына. Развітанне з родным Полацкам, або У свет па навуку”, “Са свету з навукай”, “Друкарня Францішка Скарыны ў Вільні ў 1525 годзе”). Вобразы родных краявідаў адлюстраваны ў графічнай серыі “Дзісеншчына” (“Стадолішча”, “Вёска Лаўрынаўка”, “Гараватка”, “Пунькі”, “Александрыя” і інш.). Асобную групу складаюць творы з сімволіка-алегарычнымі вобразамі (“Мужык з панам цягаецца”, “Дух цемры” і інш.). Творы вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У кожнай рабоце – пяшчота і любоў да родных мясцін, да сваёй радзімы, гонар за яе сыноў, яе гераічнае мінулае. Найбольш ярка мастацкі талент Я. Драздовіча быў рэалізаваны ў жывапісных і графічных творах на фантастычныя касмічныя тэмы. Ім створаны серыі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на Месяцы”, “Космас” і інш. Арыгінальнае ўяўленне мастака дазволіла яму зазірнуць у далёкі і невядомы, загадкавы, таямнічы свет, стварыць сваю структуру і форму незямнога жыцця.

Drasdovich-Yazep-2.jpg

Цікавая грань яго таленту – працы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва: маляваныя дываны, разьбяныя кіі, скрыначкі і інш. Як скульптар Я. Драздовіч стварыў бюсты Ф. Скарыны, тэматычны твор “Плач Гарыславы”, барэльефы А. Грыневіча, М. Машары, Я. Пачопкі, а таксама сваёй маці.

На працягу ўсяго свайго жыцця мастак часта вандраваў па Піншчыне і Дзісеншчыне. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў народную лексіку для слоўнікаў, прымаў удзел у выданні беларускіх казак, народных песень, складаў альбомы з узорамі беларускіх тканін. У канцы 1930-х гадоў Я. Драздовіч праводзіў археалагічныя раскопкі, рабіў накіды старажытных паселішчаў і гарадзішчаў. Вынікам гэтай працы з’явіўся яго рукапіс “Дзісенская дагістарычная старына”, па якім сёння беларускімі археолагамі знойдзена больш за 20 гарадзішчаў. Мастацкая, фальклорная, археалагічная дзейнасць творца перамяжоўвалася з літаратурнай працай. Яго вершы і допісы змяшчаліся на старонках друку, а ў 1923 годзе ў Вільні выйшла кніга “Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка” пад псеўданімам Я. Нарцызаў. Я. Драздовіч з’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай брашуры “Нябесныя бегі” (1931). Найбольш значны яго твор – паэма “Трызна мінуўшчыны”, прысвечаная старажытнай Полаччыне. У Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы захоўваюцца рукапісы яго фантастычных твораў “Алвазія”, “Адрыянопаліс”, “У Мурах Трывежу” і інш.

У Мінску на вуліцы Багдановіча Я. Драздовічу ўстаноўлены помнік (скульптар І. Голубеў). Яго імем названы Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці.

Таксама інфармацыю можна знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Чытайце таксама:


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам