ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны навуковы круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі: гісторыя і сучаснасць”
Бульба ў мундзірах і без

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя навіны

З 12 кастрычніка па 30 лістапада ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжная выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць сваё пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы – і святкуецца 14 кастрычніка. Гэты дзень сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабра і маральнасці. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, паўнавартаснае развіццё дзяржавы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 150 найнавейшых выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, планіроўка, добраўпарадкаванне і стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выстаўкі “Геніяльныя матулі ў гісторыі чалавецтва” прысвечаны жанчынам, якія выхавалі выбітных асоб: будучых дзяржаўных дзеячаў, вучоных, філосафаў, мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія вырасцілі пяць і больш дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва для маладых мам, якія атрымаюць шмат карысных саветаў і рэкамендацый.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам