ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэпутата палаты прадстаўнікоў парламента Японііі
Інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэках

Міжнародная канферэнцыя “Эпоха Адраджэння ў Беларусі”

Міжнародная канферэнцыя “Эпоха Адраджэння ў Беларусі”
Іншыя Навіны

22–23 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная канферэнцыя “Эпоха Адраджэння ў Беларусі”, прысвечаная гісторыі і культуры Італіі, уплыву італьянскага Адраджэння на Беларусь.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У навуковым форуме прынялі ўдзел спецыялісты ў галіне гісторыі, літаратуры, мастацтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва з Беларусі, Італіі, Польшчы, Літвы. Канферэнцыя прайшла пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліо Прыджоні, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінаса Багдонаса. Беларусь на форуме прадставілі вучоныя і спецыялісты найбуйнейшых беларускіх універсітэтаў і навукова-даследчых арганізацый: Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага універсітэта і інш.

Тэматыка выступленняў удзельнікаў канферэнцыі была наступнай: ацэнка асобы і дзейнасці Боны Сфорцы сярод сучаснікаў і нашчадкаў, а таксама ўплыў італьянскага Адраджэння на палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Вялікага княства Літоўскага, спадчына эпохі Адраджэння ў літаратуры, мастацтве, архітэктуры і горадабудаўніцтве.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам