ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мама мілая мая!
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай..."

Мелодыя сэрца – мелодыя святла

Мелодыя сэрца – мелодыя святла
Іншыя Навіны

11 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Мелодыя сэрца – мелодыя святла”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна (1810–1849).


Увесь культурны свет шырока святкуе двухсотгоддзе заснавальніка польскай класічнай музыкі, кампазітара і піяніста. ЮНЕСКА ўнесла юбілей кампазітара ў спіс памятных дат і абвясціла 2010 г. Годам Шапэна.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прыняла ўдзел у агульнасусветным працэсе святкавання гэтага юбілею і прадстаўляе ўласны культурны праект – літаратурна-музычную вечарыну “Мелодыя сэрца – мелодыя святла”. Адметнай рысай мерапрыемства стане дэманстрацыя гледачу цікавай і багатай калекцыі дакументаў пра жыццё і творчасць Фрыдэрыка Шапэна з фондаў бібліятэкі.

У рамках літаратурна-музычнай вечарыны адбудзецца прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Паэт фартэпіяна”, на якой будзе прадстаўлена разгорнутая юбілейная экспазіцыя: кнігі, ноты, гуказапісы, альбомы, выяўленчы матэрыял, камплекты паштовак, электронныя выданні.

Адначасова адкрыецца і мастацкая выстаўка “Мелодыя святла”, на якой свае работы, прысвечаныя вялікаму музыканту, прадставяць акварэлісты, жывапісцы, майстры фота і графікі.

Гасцей чакае канцэрт з удзелам піяніста-віртуоза Аляксандра Палякова, акцёра і музыканта Міхаіла Зуя, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка, вучняў Дзіцячай музычнай школы № 3 імя Ф. Шапэна, якія выканаюць творы вядомага польскага кампазітара – вальсы, мазуркі, паланэзы, накцюрны.

Тэлефоны для даведак: 293-29-80, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам