ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мелодыя сэрца – мелодыя святла
Жанчыны ў сучасным свеце

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай..."

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай..."
Іншыя навіны

З 10 па 30 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор), праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840–1900).


Францішак Бенядзікт Багушэвіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як пісьменнік-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму, паэт, публіцыст, празаік і перакладчык, ён значна ўзбагаціў нашу літаратуру жанрава. З імем Багушэвіча даследчыкі звязваюць развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы, а таксама нараджэнне беларускай байкі.

З нагоды юбілею Ф. Багушэвіча Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе кніжную выстаўку, на якой прадстаўлена больш за 100 выданняў, прысвечаных яго жыццю і шматграннаму таленту.

Першы раздзел выстаўкі “Творчая спадчына” ўключае два самыя вядомыя зборнікі Ф. Багушэвіча: ксеракопіі прыжыццёвых выданняў “Dudka вialaruskaja” (1891 г.) і “Smyk вialaruski” (1894 г.). Таксама прадстаўлены факсімільныя выданні надрукаваных лацініцай першай кнігі Мацея Бурачка “Dudka вialaruskaja” (1891 г.), арыгінальны экзэмпляр якой захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, і апавядання “Tralalonaczka” (1892 г.), адзіны вядомы арыгінал якога знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта (г. Кракаў); арыгіналы выданняў Ф. Багушэвіча “Песні” (1904 г.), “Dudka вialaruskaja” (1914 г.), “Смык беларускі” (1922 г.); выбраныя творы розных гадоў выдання, пераклады твораў паэта на іншыя мовы: рускую, украінскую, англійскую, польскую, сербскую.

Сваё пачэснае месца ў экспазіцыі займае мультымедыйнае электроннае выданне, прысвечанае класіку беларускай літаратуры, якое падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі да Дня беларускага пісьменства, што прайшоў у 2009 г. у Смаргоні.

Другі раздзел “Жыццёвы шлях” прысвечаны старонкам біяграфіі Багушэвіча, яго сябрам і аднадумцам, а таксама асяроддзю паэта. Экспазіцыя ўключае шэраг кніг У. Содаля, вядомага даследчыка жыцця і творчай спадчыны “беларускага дудара”.

Шмат вядомых сучасных паэтаў выказваюць павагу і ўдзячнасць Ф. Багушэвічу ў сваіх вершах. Гэтыя вершы, звесткі аб памятных мясцінах, якія звязаны з паэтам, можна знайці ў раздзеле “Помнім, шануем, ганарымся...”.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, што прадстаўлена на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам