7 сакавіка ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло святочнае мерапрыемства “Мама мілая мая!”, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню.
На мерапрыемстве прагучалі вершы пра мам і бабуль. Юныя ўдзельнікі адгадвалі загадкі пра вясну, пра жаночае свята, саставілі аплікацыю з папяровых дэталей “Кветкі любімай маме”.
У якасці падарунка была зроблена арыгінальная вазачка з кветкамі, выкананая ў стылі ф’южн.
Святочны настрой падтрымлівалі песні, ласкавыя словы, цёплая атмасфера.