ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музеі ў XXI стагоддзі: у бібліятэцы адкрылася міжнародная канферэнцыя
Тэставы доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Wiley

Магчымасці сістэмы інтэграванага пошуку электронных рэсурсаў на базе EBSCO Discovery Service

Магчымасці сістэмы інтэграванага пошуку электронных рэсурсаў на базе EBSCO Discovery Service
Іншыя Навіны

8 красавіка ў бібліятэцы прайшоў семінар “Сістэма інтэграванага пошуку электронных рэсурсаў на базе EBSCO Discovery Service: практыка рэалізацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”.

Мерапрыемства арганізавалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія EBSCO Information Services – адзін з вядучых агрэгатараў сусветных навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Прадстаўнікі кампаніі Андрэй Сакалоў і Дуглас Хайнц пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з сістэмай інтэграванага пошуку электронных інфармацыйных рэсурсаў EBSCO Discovery Service, тэхналогіяй яе інтэграцыі з электроннымі каталогамі бібліятэк. Прадстаўлена сістэма інтэграванага пошуку аддаленых інфармацыйных рэсурсаў у электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў.

Прэзентацыя Андрэя Сакалова

Прэзентацыя Дугласа Хайнца

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У песні ёсць крылы

22 Май 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам