ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выдадзены зборнік матэрыялаў ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Магчымасці сістэмы інтэграванага пошуку электронных рэсурсаў на базе EBSCO Discovery Service

Музеі ў XXI стагоддзі: у бібліятэцы адкрылася міжнародная канферэнцыя

Музеі ў XXI стагоддзі: у бібліятэцы адкрылася міжнародная канферэнцыя
Іншыя навіны

9 красавіка ў бібліятэцы адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музеі ў XXI стагоддзі: новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы”.

Удзельнікамі двухдзённай канферэнцыі сталі музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеялогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны.

Мерапрыемства нацэлена на вырашэнне практычных пытанняў удасканалення, развіцця і эфектыўнага кіравання музеямі і музейнымі калекцыямі ва ўмовах хуткіх сацыяльных трансфармацый і пераўтварэнняў, а таксама на пошук новых тыпаў камунікацыі і дыялогу, якія музеі павінны генерыраваць у XXI стагоддзі.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” (Беларусь), Беларускім камітэтам Міжнароднага савета музеяў “ICOM”, Рэспубліканскім саветам дырэктараў музеяў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам