18 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зарніца”, размешчаным у маляўнічым месцы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, адбылася выязная віртуальная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага класіка беларускай літаратуры і майстра гістарычнага жанру Уладзіміра Караткевіча.
У пачатку экскурсіі адпачывальнікі змаглі здзейсніць невялікае інтэрактыўнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а затым з дапамогай прэзентацыі прайшліся дарогамі жыцця вядомага земляка. Для дзяцей была падрыхтавана выстава кніг Уладзіміра Караткевіча розных гадоў з фондаў бібліятэкі. Акрамя таго, у рамках Года малой радзімы супрацоўнікі бібліятэкі прывезлі з сабой выданні, прысвечаныя Мінску і Рагачову, і анімацыйны фільм “Аповесць мінулых часоў”, у якім распавядаецца пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусі. У канцы экскурсіі дзеці выканалі некалькі творчых заданняў і атрымалі сувеніры на памяць пра бібліятэку.
Запрашаем і вас стаць удзельнікамі віртуальнай экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.