ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лета – час для кніг
Гэты дзень мы набліжалі як маглі…

У бібліятэцы прайшоў паўфінал конкурсу “Жывая класіка”

У бібліятэцы прайшоў паўфінал конкурсу “Жывая класіка”
Іншыя навіны

19 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Юныя таленты – удзельнікі абласных і Мінскага гарадскога конкурсаў. Усяго – 30 чалавек. Удзельнікі прайшлі першы, другі і трэці этапы. Да паўфіналу чытальнікі падрыхтаваліся грунтоўна: дзіцячыя выступленні ўпрыгожвалі святочныя прычоскі і стракатыя касцюмы.

Пераканаўчыя жэсты, міміка, часта нечаканыя, не па-дзіцячы перададзеныя эмоцыі – і вось на фінішнай прамой аказаліся 15 самых таленавітых чытальнікаў. Вырашальны паядынак пройдзе ў Слоніме на святочнай сцэне XXVI Дня беларускага пісьменства.

Арганізатары конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам