ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Час у люстэрку экрана
Арт-крок – 2009

Кніжны збор роду Храптовічаў

Кніжны збор роду Храптовічаў
Іншыя навіны

9 снежня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя электроннага выдання “Книжное собрание рода Хрептовичей”.


Праект віртуальнай рэканструкцыі збору Храптовічаў здзейснены дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Электроннае выданне “Книжное собрание рода Хрептовичей” прысвечана радавой бібліятэцы графаў Іоахіма Літавора і Адама Храптовічаў, выдатных дзяржаўных, ваенных, палітычных і рэлігійных дзеячаў. Калекцыя збіралася на працягу ХVІІІ–ХІХ стст., налічвае на дадзены момант больш за 2 000 экзэмпляраў кніг і захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І.Д. Ліхавы, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р. Шчасны, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Г. Кірухіна, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага Л.В. Муха, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Г.У. Кірэева, загадчык аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага Г.І. Кавальчук, старшыня Беларускага фонду культуры У.А. Гілеп.

Сваёй музычнай творчасцю гасцей парадавалі ўдзельнікі ўзорнага тэатра танца “Фрески” і эстраднай студыі “Натали” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

У рамках прэзентацыі электроннае выданне “Книжное собрание рода Хрептовичей” было перададзена Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Пасольству Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускаму фонду культуры, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам