23 Кра 2021
27 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар па генеалогіі “Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?”.
23 Кра 2021
27 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар па генеалогіі “Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?”.
23 Кра 2021
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 80 дакладаў ад вучоных з васьмі краін.
23 Кра 2021
З 23 красавіка па 5 мая зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) запрашае наведаць выставу народна-прыкладной творчасці “Святое адвечнае хараство” і пазнаёміцца з работамі Ігара Анатольевіча Фурса.
23 Кра 2021
23 красавіка ў музеі “Беларуская хатка” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “На струнах душы”.
22 Кра 2021
22 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне XVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.
22 Кра 2021
Сёлета споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Эдуарда Барысавіча Зарыцкага. Сапраўдным падарункам для сусветнай музычнай супольнасці стала акцыя перадачы ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рукапіснай спадчыны аўтара.
22 Кра 2021
21 красавіка, напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, Нацыянальная бібліятэка правяла комплекс мерапрыемстваў: адукацыйны семінар і культурна-асветніцкую акцыю “Майстры беларускай культуры. Эдуард Зарыцкі”.
22 Кра 2021
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне XVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія стартуюць 22 красавіка.
22 Кра 2021
З 23 красавіка па 31 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Несуцішны боль Чарнобыля”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе і 35-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС).
21 Кра 2021
Чытанне ніколі не было танным хобі. Толькі падумайце, колькі за ўсё жыццё вы патрацілі на сваю хатнюю бібліятэку, частку з якой потым нават не прачыталі! А цэны ўсё растуць: кашалёк пусцее ад аднаго толькі погляду на цэннікі ў кнігарні, што ўжо казаць пра пакупку. Што ж рабіць? Можа, проста сцягнуць жаданую кнігу пад шумок, пакуль ніхто не бачыць? Самы час ўстаць на слізкую дарожку крыміналу... і адразу з яе сысці, бо крадзеж кнігі – гэта амаральна і незаконна. Без доўгіх уступаў, давайце нарэшце пагаворым пра кніжныя крадзяжы.
21 Кра 2021
21 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы пачала сваю працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Румянцаўскія чытанні – 2021”, арганізаваная Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай сумесна з Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і некамерцыйным партнёрствам “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.
21 Кра 2021
21 красавіка ў рамках III Рэспубліканскага дзелавога форуму “Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі” прайшла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”.
21 Кра 2021
20 красавіка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Апеляцыйнае вядзенне ў крымінальным працэсе”.
21 Кра 2021
У самым маленькім горадзе Беларусі намаляваны, бадай, самы вялікі ў краіне партрэт знакамітага мастака Язэпа Драздовіча (1888–1954). Завітвай у Дзісну і шукай двухпавярховік па адрасе Юбілейная, 27.
21 Кра 2021
20 Кра 2021
20 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя альбома гравюр аднаго з самых вядомых майстраў архітэктурнага пейзажа Напалеона Орды.
20 Кра 2021
20 красавіка адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны выкарыстанню пошукавых магчымасцей на платформе EBSCOhost.
20 Кра 2021
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.
20 Кра 2021
Унікальная магчымасць публікацыі ў часопісах адкрытага доступу для аўтараў навуковых прац з Беларусі
19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума бібліятэк EIFL і выдавецтва Wiley адбыўся вэбінар, прысвечаны публікацыі навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access).
20 Кра 2021
З 20 красавіка па 23 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Кніга і аўтарскае права ў сучасным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню кніг і аўтарскага права.
1 Сту 2021
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.
1 Сту 2021
Наведайце выстаўкі нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў!
23 Кра 2021
28 красавіка ў межах Года народнага адзінства ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі “Старажытная Беларусь”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча.
23 Кра 2021
З 23 красавіка па 5 мая зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) запрашае наведаць выставу народна-прыкладной творчасці “Святое адвечнае хараство” і пазнаёміцца з работамі Ігара Анатольевіча Фурса.