ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Экскурсія для ўдзельнікаў экспертнага семінара АБСЕ
Кніжны збор роду Храптовічаў

Час у люстэрку экрана

Час у люстэрку экрана
Іншыя навіны

З 11 снежня па 31 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Час у люстэрку экрана”, прымеркаваная да 85-годдзя беларускага кіно.


За васьмідзесяціпяцігадовы перыяд у беларускім кінематографе створаны вялікія мастацкія каштоўнасці як у галіне ігравога кіно (карціны героіка-патрыятычнай тэматыкі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, экранізацыі беларускай і сусветнай класікі, творы для дзіцячай аўдыторыі), так і ў галіне неігравога кіно (фільмы пра падзеі гісторыі, выдатных гістарычных дзеячаў, асветнікаў, кінапартрэты славутых майстроў усіх відаў мастацтва), а таксама анімацыйнага кіно (высокамастацкія аўтарскія фільмы і стужкі, адрасаваныя дзецям).

Гісторыя, традыцыі і сучасныя тэндэнцыі беларускага кіно, роля дзяржавы ў арганізацыі, рэгуляванні і падтрымцы кінематаграфічнай дзейнасці, людзі, чые творчыя біяграфіі ў значнай ступені вызначылі аблічча кінамастацтва Беларусі, – усё гэта знайшло адлюстраванне ў святочнай экспазіцыі, дзе прадстаўлена каля 200 дакументаў розных гадоў выдання.

Кампазіцыйна выстаўка складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы з іх – “Кіно – справа дзяржаўная” – уключае нарматыўна-прававыя дакументы, гадавыя агляды Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, тэматычныя каталогі, матэрыялы кінафорумаў, а таксама энцыклапедыі, дапаможнікі, публікацыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў.

Блок “Скрозь прызму дзесяцігоддзяў” прадстаўляе выданні з пачатку ХХ ст. па тэме станаўлення і сучаснага стану нацыянальнага кіно. Раздзел “У кадры і за кадрам” прысвечаны акцёрам, рэжысёрам, аператарам і іншым удзельнікам здымачнага працэсу. Творчы тандэм экраннага і музычнага мастацваў адлюстраваны ў раздзеле “Крылаты вобраз кіно”. Пра сувязі айчыннага кінематографа з беларускай літаратурай распавядае наступная частка экспазіцыі пад назвай “Роднасць слова і кінаэкрана”, якая ўключае таксама шэраг рэжысёрскіх сцэнарыяў.

Экспазіцыя змяшчае грунтоўную інфармацыю пра месца нацыянальнага кіно ў духоўным жыцці народа, а таксама яго сувязі з экраннай культурай іншых краін. Наведвальнікі выстаўкі знойдуць матэрыялы пра галоўны на Беларусі кінафорум апошніх гадоў – “Лістапад”, іншыя беларускія кінафестывалі.

Багата ілюстраваная выстаўка будзе цікавай як аматарам, так і прафесіяналам кінематаграфічнага мастацтва.

У чытальных залах арганізаваны доступ да тэматычнага спіса літаратуры, якая экспануецца на выстаўцы. Працаваць са спісам можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам