ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Не маўчаць! Жанчыны і насілле
Цікавосткі сельскіх бібліятэк Вілейскага раёна

“Каладзееўскія чытанні” да 210-гадовай гадавіны падзей вайны 1812 г. на Барысаўшчыне

“Каладзееўскія чытанні” да 210-гадовай гадавіны падзей вайны 1812 г. на Барысаўшчыне
Іншыя навіны

20 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адбылася VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”.

Традыцыйна арганізатарамі сталі Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева і Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Канферэнцыя прымеркавана да 210-годдзя падзей вайны 1812 г. У сувязі з гэтым праграма мерапрыемстваў была асабліва насычанай. Сярод удзельнікаў – беларускія гісторыкі, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк і прадстаўнікоў сферы адукацыі, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі.

Галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Кірэева таксама ўзяла ўдзел з дакладам “Вайна 1812 г. у рукапісных кнігах XIX стагоддзя ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Увазе ўдзельнікаў былі прадстаўлены шматлікія выставы, прэзентацыі і тэматычныя экскурсіі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам