ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Іскрыся іскрамі, палай!”
“Каладзееўскія чытанні” да 210-гадовай гадавіны падзей вайны 1812 г. на Барысаўшчыне

Не маўчаць! Жанчыны і насілле

Не маўчаць! Жанчыны і насілле
Іншыя навіны

З 23 лістапада па 9 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Не маўчаць! Жанчыны і насілле”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.

Прадстаўленыя дакументы адлюстроўваюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на барацьбу з насіллем адносна жанчын, знаёмяць з рознымі аспектамі вывучэння гендарных праблем, раскрываюць ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Сярод прадстаўленых дакументаў – міжнародныя і нацыянальныя прававыя дакументы, даклады Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі адносна жанчын, манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, вучэбныя дапаможнікі.

Выстава складаецца з наступных раздзелаў:

  • Прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля адносна жанчын
  • Праблема насілля адносна жанчын у Рэспубліцы Беларусь
  • Дамашняе насілле, спыненні насілля адносна жанчын у сям’і
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі
  • Сацыяльная няроўнасць і гендарная дыскрымінацыя

Выстава будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, юрыстам, спецыялістам у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Насілле распаўсюджана ва ўсім свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам, закранаючы жанчын незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых абставін. Гэта з’ява складаная і шматгранная. Яна праяўляецца як у зусім відавочных фактах, так і завуалявана пад звыклымі для нашага жыцця з’явамі. Каб вынішчыць гэта канчаткова, неабходны ўсёабдымныя меры, якія замацаваны заканадаўча і маюць грамадскі характар.

Усведамляючы важнасць гэтай праблемы, 20 снежня 1993 года Генеральная асамблея прыняла Дэкларацыю аб выкараненні насілля адносна жанчын (A/RES/48/104), а ў лютым 2008 года Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам спынім насілле адносна жанчын”. У 2017 годзе Еўрапейскі саюз і ААН пачалі ажыццяўленне новай доўгатэрміновай глабальнай ініцыятывы “Прамень святла”, накіраванай на выкараненне ўсіх форм насілля адносна жанчын і дзяўчынак.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага рашэнню праблем такога насілля. Стратэгія дзейнасці нашай дзяржавы накіравана на папярэджанне, спыненне і выкараненне гэтага зла. Гэтай стратэгіі Беларусь прытрымліваецца і на міжнароднай арэне. Яна выступіла арганізатарам шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі і насілля адносна жанчын.

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Дадатковыя рэсурсы

Сістэма ААН


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам