ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучыцца да Усебеларускай хвіліны маўчання
Маладосць. Традыцыя. Будучыня

Інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня” прадстаўлены ў Балгарыі

Інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня” прадстаўлены ў Балгарыі
Іншыя Навіны

19 чэрвеня ў Рускім Доме ў горадзе Сафія пачала працу перасоўная выстава “Лясная песня”. Мерапрыемства прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня” падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі сабраны дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускага партызанскага руху: рукапісныя матэрыялы, лістоўкі, агітплакаты, газеты, фатаграфіі, сюжэтныя замалёўкі, урыўкі з апавяданняў, паэм, вершаў і песень.

1-Liasnaja_piesnia_Balharyja.jpg

За мінулыя тры гады праект быў паспяхова прадстаўлены ва ўстановах культуры Малдовы, Турцыі, Казахстана, Узбекістана і іншых краін.

Выстава будзе адкрыта для наведвання да 7 ліпеня 2023 г.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам