ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выдавецкая дыпламатыя
Сустрэча з лемолагам Віктарам Язневічам

Перасоўная выстава “Лясная песня” ў Нацыянальнай бібліятэцы Узбекістана імя Алішэра Наваі

Перасоўная выстава “Лясная песня” ў Нацыянальнай бібліятэцы Узбекістана імя Алішэра Наваі
Іншыя навіны

12 лістапада ў рамках Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага тыдня “Infolib Uzbekistan – 2021”, які праходзіць у Ташкенце, і ў памяць аб 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё інфармацыйна-ілюстрацыйнага праекта “Лясная песня”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Праект закліканы данесці да шырокай аўдыторыі сведчанні бяспрыкладнага подзвігу савецкага народа і сілы духу партызан. Экспазіцыя выбудавана на 10 банэрах і дае магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага партызанскага руху праз дакументы таго часу: лістоўкі, агітплакаты, газеты, фатаграфіі, сюжэтныя замалёўкі, урыўкі з апавяданняў, вершаў і песень.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі Уміда Ташабаева.

Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі Аляксандр Салаўёў прадставіў мультымедыйную прэзентацыю і расказаў пра гераічны ўклад узбекскага народа ў вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам