ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шлях у легендарнасць
“Ён дораг нам, як першае каханне…”

Госць бібліятэкі – пасол Узбекістана ў Беларусі

Госць бібліятэкі – пасол Узбекістана ў Беларусі
Іншыя Навіны

25 верасня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насіржон Сабіравіч Юсуаў.

У цэнтры ўвагі сустрэчы – культурнае супрацоўніцтва пасольства Узбекістана і галоўнай бібліятэкі Беларусі. Генеральны дырэктар Раман Матульскі і спадар пасол абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва і яго магчымыя формы.

Uzbiekistan-2.jpg

Для высокага госця правялі экскурсію па бібліятэцы, падчас якой азнаёмілі з гісторыяй “алмаза ведаў”, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем.

У канцы сустрэчы высокі госць падарыў бібліятэцы тлумачальны слоўнік узбекскай мовы ў пяці тамах і зборнік твораў пісьменнікаў Беларусі і Узбекістана “Благословенный миг”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам